«Заява — гэта пэўны тэст мясцовых уладаў, як яны аператыўна рэагуюць на адпаведныя рухі і змены па стаўленні да юбілею абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якое быццам бы дэманструе ўлада вышэйшага ўзроўню», — сказаў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.
«Аддаючы даніну павагі людзям, дзеячам беларускага нацыянальнага Адраджэння пачатку
Амяльковіч заклікаў ўлады Случчыны стварыць рэгіянальны аргкамітэт па арганізацыі і правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў з нагоды
«Насамрэч хацелася б, каб мясцовыя ўлады прынялі рашэнне правесці мерапрыемствы ў гадавіну абвяшчэння БНР. Калі яны рэальна пойдуць на гэты крок, то я гатовы дапамагчы ў арганізацыі такіх мерапрыемстваў, пра што паведаміў ў заяве», — патлумачыў Мінскі абласны каардынатар Руху.
«Гэта нашае нацыянальнае свята, калі будзе воля і ініцыятыва адзначаць яго і на ўзроўні Слуцку, гэта трэба толькі вітаць», — дадаў Віталь Амяльковіч.
Актывіст падкрэсліў, што ягоная дзейнасць не абмяжуецца гэтым зваротам, зараз ідуць перамовы пра арганізацыю рэгіянальных актыўнасцяў.
