«Дзейнічаць давялося ў хуткім рэжыме. Пра тое, што будзе адмова стала нефармальна вядома яшчэ ўчора, і ў нас было мала часу для падрыхтоўкі новай заяўкі ад імя арганізацыяў. На мой погляд, гэта выхад з сітуацыі, а прапанова правядзення свята ў цэнтры горада — гэта пазітыўны крок з боку ўлады», — адзначыў на прэс-канферэнцыі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.
Па ягоных словах, цяпер галоўная задача заяўнікаў — прасачыць, каб мерапрыемства прыйшло ў мірным і святочным рэжыме.
Мэта масавага мерапрыемства — «публічнае адзначэнне і святкаванне грамадзянамі
«Мерапрыемства скіраванае на нацыянальную кансалідацыю вакол каштоўнасцяў дзяржаўнага суверэнітэту, развіцця ды ўмацавання беларускай нацыі, на прыцягненне ўвагі беларускага грамадства і міжнароднай супольнасці да спадчыны БНР, да неабходнасці нацыянальнага адзінства дзеля абароны незалежнасці Беларусі», — адзначылі аўтары зварота.
«Гэта падставовыя рэчы, якія аб’ядноўваюць беларусаў», — упэўнены Губарэвіч.
Арганізатары разлічваюць на 25 тысячаў удзельнікаў свята на пляцоўцы ля тэатра оперы і балета. Пачатак свята ў 13.00, завяршэнне 19.00.
Арганізатары звярнуліся да ўладаў з просьбай бяплатна прадставіць паслугі па забеспячэнню грамадскага парадку і бяспекі ў часе дэманстрацыі і мітынгу, а таксама забеспячэнне медычнага абслугоўвання і ўпарадкавання тэрыторыі.
"Мы прапанавалі магчымасць разгледзіць правядзення шэсця ад сквера Купалы да пляцоўкі ля тэатра. Гэта ў інтарэсах не толькі арганізатараў, але і ўладаў. Бо людзі ўсё роўна будуць дабірацца да месца правядзення свята. Усеагульная ёсць зацікаўленасць, каб быў легальны фармат. Паглядзім, які будзе адказ", - заключыў Губарэвіч.
