Учора адбыліся сустрэчы лідэра Руху «За Свабоду» з Кэнэтам Волакам, старшынёю Нацыянальнага дэмакратычнага інстытуте (NDI), Карлам Гершманам, старшынёю Нацыянальнай Фундацыі на карысць Дэмакратыі (NED), кангрэсменам Тадэусам МакКотэрам, і сенатарам Джонам МакКейнам, Лоўрэнс Сільверман, Дырэктарам Дэпартамэнта па справах Украіны, Малдовы і Беларусі Дзярждэпартаменту, а таксама Лэслі Гайдэнам, дырэктарам Дэпартамэнту Расіі Нацыянальнай Рады Бяспекі.
Падчас размоваў былі закранутыя шматлікія пытанні па сітуацыі ў Беларусі і вакол яе. Аляксандр Мілінкевіч даў ацэнку сённяшняму стану беларускай эканомікі і грамадства, а таксама адносінам паміж Беларуссю і яе суседзямі. Аляксандр Мілінкевіч выказаў падзяку ЗША і заклікаў сваіх суразмоўцаў працягваць палітыку падтрымкі дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі ў пераломны момант змагання з дыктатурай і за незалежнасць Беларусі.
— «Наша першае і абсалютнае патрабаванне да рэжыму — гэта вызваленне палітычных зняволеных і спыненне рэпрэсіяў супраць грамадскіх актывістаў. Вельмі важна, каб нашы заходнія партнёры рэгулярна нагадвалі пра гэта прадстаўнікам ўладаў падчас кантактаў» — падкрэсліў лідэр Руху «За Свабоду».
Сёння Аляксандр Мілінкевіч сустракаецца з Карэн Сцюарт, галоўным намеснікам памочніка дзяржсакратара па дэмакратыі правах чалавека (былая амбасадар ЗША ў Беларусі), Старшынёю Хельсінскай камісіі ЗША кангрэсменам Алсы Гасцінгс, аўтарам Акту аб дэмакратыі ў Беларусі кангрэсменам Крыстаферам Смітам, а таксама з Стывэнам Ніксам, дырэктарам праграмы Еўразія Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту (IRI), кіраўніцтвам «Дому Свабоды» (Freedom House) і Крысцін Квін, дырэктарам па справах Беларусі Рады Нацыянальнай Бяспекі. Ён таксама правядзе брыфінг для журналістаў.
