«Мне „намалявалі“ 3,82%, гэта другое месца з двух кандыдатаў», — распавёў Сіманковіч.
Сярод парушэнняў ён назваў неверагодную колькасць выбарцаў, якія прагаласавалі па месцу знаходжання на адным з участкаў: 200 чалавек за адну гадзіну.
Прычым, абстаноўка на ўчастках цалкам залежыла ад старшыняў выбаркамаў: на двух забаранілі фатаграфаваць, на двух другіх давалі нават пераглядаць пратаколы. «Але і там не паказвалі кожны ліст каб усім быў бачны, таму падлік галасоў усё ж адбываўся не па правілах кампаніі назірання „Права выбару“. Таму нашы назіральнікі падалі выніковыя скаргі», — дадаў экс-кандыдат. Да таго, назірання на датэрміновым галасаванні ў яго на акрузе не было, таму ёсць упэўненасць, што ўсе ўкіды былі зробленыя пад час яго.
Але агулам, кажа палітык, уражанні ад гэтых выбараў больш светлыя, чым ад мінулых: менш змрочна і подла ўсё адбывалася.
«Далейшыя планы сумена з Рухам „За Свабоду“ не спыняць палітычную дзейнасць і рыхтавацца да ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. У Віцебску гатовыя да ўсяго», — заключыў Уладзімір Сіманковіч.
