Калі на вас ці вашых блізкіх ціснуць, скажам, спецслужбы — не бойцеся. І абавязкова распавядайце пра ўсе спробы вас шантажаваць, пагражаць ці вербаваць. Як пацвярджае практыка, гатовасць не маўчаць можа адбіць ахвоту ў спецслужбаў да вас звяртацца. Пра гэта сёння і пагаворым на прыкладзе Вадзіма Бабіна,
Пра гэты факт у сацсетках распавёў Юрась Губарэвіч — кіраўнік Руху «За Свабоду».
«Ніякай рэакцыі не было (на заяву актывіста пра спробу вербавання). Гэта не тое ведамства, якое дзейнічае публічна і адкрыта. Звычайна яны стараюцца звяртацца да актывістаў па адным, і чым менш пра гэта інфармацыі праходзіць у публічную прастору, тым больш зручна ім працаваць і плесці свае сеткі», — адзначыў палітык.
У эфіры «Белсату» Юрась Губарэвіч звярнуўся да супрацоўнікаў Камітэту дзяржаўнай бяспекі, а дакладней — паўтарыў сваю ранейшую прапанову:
«У мінулым годзе пасля чарговай спробы вербавання я звярнуўся да вышэйшага кіраўніцтва КДБ з прапановай аб сустрэчы. Галоўны момант, што гэтая сустрэча павінная быць публічнай. Я гатовы з імі размаўляць у прысутнасці журналістаў або сведкаў, адказваць на пытанні пра дзейнасць Руху „За свабоду“, і, натуральна, пачуць адказы ад іх, чаму такая цікаўнасць да нашай арганізацыі».
