“Калі яны не забыліся пра тое, што я не аплаціў іх паслугі, пра якія я не прасіў, то і я не забыўся пра тыя ўмовы”, – кажа Алесь Рамановіч: – Умовы там вельмі дрэнныя. Нары драўляныя, спаць на іх вельмі нязручна.
Калі чалавека змяшчаюць у ІЧУ, яго гісторыю захворванняў ці картку медычную не запрошваюць. Не праводзяць медагляду. Перад снеданнем ці абедам ты не маеш магчымасці нармальна рукі памыць.
Нагадаем, што ў красавіку Алесь Рамановіч быў пакараны 15-суткавым арыштам і 40 базавымі велічынямі штрафу за ўдзел у акцыі “недармаедаў”, якія двойчы ладзіліся на гарадской плошчы Пінска.
Умовы ўтрымання — жудасныя, прыбіральняў у камерах няма, распавёў сябра Руху «За Свабоду» Ігар Салавей, які адбыў 5-суткавы арышт за акцыю ў ІЧУ Пінска.
