Гісторыя пачалася яшчэ 26 сакавіка, калі ў Пінску прайшла буйная акцыя пратэсту. Пасля яе Андрэя Вабішчэвіча выклікалі ў міліцыю, дзе паведамілі, што бачылі яго на акцыі недармаедаў. Каб даказаць зваротнае, жыхару Пінска давялося наняць адваката (суд прызнаў, што ён невінаваты). Цяпер Вабішчэвіч патрабуе пакрыць выдаткі (370 рублёў).
26 верасня ў пінскім судзе прайшло папярэдняе пасяджэнне па справе. Адказчыкі па справе на яго не з'явіліся. Суддзя паспрабаваў даведацца, чаму іх няма, і задаволіў практычна ўсе хадайніцтва істца.
«Я думаю, што, гледзячы на рэакцыю на хадайніцтва, позву задаволяць», - сказаў сайту Pyx.by Рамановіч.
Працяг разгляду запланаваны на 27 кастрычніка.
Фота Медыяпалессе.
