«Заяўляем аб намеры далучэння ПАГА «Рух „За Свабоду“ да Еўрапейскай Народнай Партыі ў якасці назіральніка», — сказана ў падтрыманым радай дакуменце.
Рада Руху звярнула ўвагу на шматгадовае партнёрства паміж ЕНП і Рухам «За Свабоду», нязменную глыбокую ўвагу ЕНП да падзеяў у Беларусі, пастаянную дапамогу ў прасоўванні каштоўнасцяў дэмакратыі і паляпшэнні сітуацыі з правамі чалавека, адпаведнасць праграмных палажэнняў Руху «За Свабоду» каштоўнасцям, якія ўтрымлівае Маніфест ЕНП.
Акрамя таго, у заўцы пра далучэнне ў якасці назіральніка адзначаецца, што Рух — удзельнік «правацэнтрысцкай кааліцыі, якая з’яўляецца асноўным стратэгічным партнёрам ЕНП у Беларусі».
Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч
Па ягоных словах, на 4 верасня запланаваны разгляд асамблеяй рэзалюцыі па сітуацыі ў Беларусі. У дакуменце звяртаецца ўвага на рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, у прыватнасці размова ідзе пра крымінальныя справы ў адносінах кіраўніцтва прафсаюза РЭП, а таксама затрыманні пасля акцыяў пратэсту. Аўтары дакумента таксама звяртаюць увагу на антыдэмакратычнасць беларускага заканадаўства і адсутнасць свабодных выбараў у нашай краіне.
