Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсце Дзяніс Турчаняк і блогер, аўтар праекта «Народны рэпарцёр» Сяргей Пятрухін падрыхтавалі спецыяльнае раследванне «Дынамаўская афера». Там выкрываліся цьмяныя схемы пры выкарыстанні атрыманага "Дынама" зямельнага ўчастка ў цэнтры Брэста. Арганізацыя падала на Турчаняка і Пятрухіна ў суд. Спачатку справу разглядаў суд Ленінскага раёну, але потым яно было перададзенае ў эканамічны суд Брэсцкай вобласці.
"Дынама-Цэнтр ў суд не прыйшлі, а даслалі ліст каб разглядалі справу без іх. Суддзя запытала наша меркаванне, а мы сказалі, што хочам задаць пазоўніку пытанні і супраць разгляду справы ў яго адсутнасць", - распавёў сайту Pyx.by Дзяніс Турчаняк.
Напрыклад, дадаў ён, "Дынама-Цэнтр патрабуе ад нас размясціць абвяржэнне на сайтах "Беларускі партызан", "Белсат" і "Хартыя-97", але мы не можам прымусіць гэтыя сайты што-небудзь публікаваць.
"Таму хочам прапанаваць пазоўніку змяніць свае патрабаванні", - заключыў гарадскі каардынатар Руху.
