
У лютым Амяльковіч зрабіў заўвагу распаўсюджвальнікам сцяжкоў у Слуцку, у адказ тыя пачалі паводзіць сабе агрэсіўна. Давялося выклікаць міліцыю. У прыватнасці, абласны каардынатар Руху прасіў пакараць прадаўцоў за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.
«Справа пра адміністратыўнае парушэнне № 114-8Ап/2017 у адносінах да фізічнай асобы Шабліна Антона Уладзіміравіча (па ч.
Іншыя падрабязнасці ў судзе адкрываць адмовіліся, бо Амяльковіч не з’яўляецца зацікаўленай асобай па справе.
«Неяк зусім ужо і нецікава, што схавана за гэтай „адміністрацыйнай адказнасцю“», — адзначыў у сваю чаргу сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.
Але, па ягоных словах, «гэтыя таварышы час ад часу працягваюць сваю „дзейнасць“ у Слуцку». «А гэта азначае, што гісторыя ўсё ж можа атрымаць працяг», — заключыў Віталь Амяльковіч.
