Міліцыя правяла вобшукі дома ў бацькоў каардынатара Руху «За Свабоду» у Гродзенскай вобласці Вадзіма Левон. Сілавікі канфіскавалі дакументы і затрымалі самога Левон. Пазней ён быў затрыманы на 7 гадзінаў і вызвалены позна ноччу, а таксама арыштаваны на 7 сутак. Раней абласны каардынатар заявіў пра ціск і запужванні з боку КДБ.
«Спынілі справу і дакументацыю вярнулі назад», - распавёў сайту Pyx.by Вадзім Левон.
Па ягоных словах, ніякай экспертызы канфіскаванай прадукцыі ніхто не праводзіў (гэта былі старыя ўлёткі, плакаты і кнігі). «Згрузілі ўсё ў камеру ізалятара, паперы ўсе сталі вільготнымі», - дадаў Вадзім.
Справа спыненая, бо няма складу злачынства, дадаў Левон.
«Гэтую справу завялі на мяне, каб быў повад за нешта ўзяць, зацягнуць у міліцыю. А спынілі, бо няма чаго там расследваць: кнігі ды газеты старыя», - заключыў абласны каардынатар Руху.
