У панядзелак, 24 мая пачынаецца чатырохдзённы візіту ў ЗША Аляксандра Мілінкевіча
У межах візіту адбудуцца сустрэчы ў Кангрэсе, Дзяржаўным дэпартаменце і арганізацыях, якія працуюць з Беларуссю. У прыватнасці, запланаваныя сустрэчы з былымі кандыдатамі ў прэзідэнты сенатарам-дэмакратам Джонам Керы і сентарам-рэспубліканцам Джонам Маккейнам.
Аляксандр Мілінкевіч таксама правядзе перамовы з дыпламатамі Дзярждэпартаменту, на якіх будзе прысутнічаць былая амабасадар ЗША у Беларусі Карэн Сцюарт, першая намесніца памочніка Дзяржсакратара адказная за прасоўванне дэмакратыі і правоў чалавека ў свеце.
Будуць праведзеныя перамовы з кіраўніцтвам Нацыяльнага Дэмакратычнага Інстытуту (NDI), Нацыянальнай Фундацыі на карысць Дэмакратыі (NED), Міжнароднага рэспубліканскага інстытуту (IRI) і «Дому Свабоды» (Freedom House).
Лідэр Руху «За Свабоду» распавядзе пра сітуацыю ў Беларусі, сённяшнія выклікі для дэмакратызацыі палітычнага жыцця ў краіне, абмяркуе стратэгію беларускіх праеўрапейскіх сілаў на маючых адбыцца прэзідэнцкіх выбарах.
Пасля Вашынгтону Аляксандр Мілінкевіч наведае Нью-Ёрк, дзе запланаваная сустрэча ў прадстаўнікамі беларускай дыяспары ў ЗША.
