У сустрэчы сярод іншых удзельнічаў дэпутат парламенту Нарвегіі Гейр Таскедал і старшыня пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Валерый Варанецкі.
Мадэль узаемаадносінаў Нарвегія — ЕС цікавая для Беларусі, бо абедзьве краіны не з’яўляюцца членамі Еўразвяза, адзначыў старшыня Руху «За Свабоду».
«Мы будавалі эканамічную мадэль, заснаваную на датацыях ад нашага ўсходняга суседа, і ў пэўнай ступені прапусцілі магчымасць развіваць тыя галіны эканомікі, якія дазволі б нам існаваць самастойна і незалежна ад кан’юнктуры коштаў на энерганосьбіты. Хто ведае, калі б у 1994 годзе мы не абралі свой асаблівы шлях, магчыма б у
Калі б «ў 1994 годзе мы не абралі свой адмысловы шлях, магчыма б у
«Еўрапейскі вектар застаецца даволі прывабным для вялікай колькасці грамадзян Беларусі, — упэўнены палітык. — Для іх важныя не толькі эканамічныя выгады ад такога супрацоўніцтва, не толькі надзеі на дапамогу, але і высокія стандарты жыцця Еўрасаюза, наяўнасць рэальных правоў у жыхароў ЕС ».
А вось Варанецкі не лічыць, што Беларусь магла бы стаць членам ЕС, каб зрабіла такі выбар 20 гадоў таму.
— Еўрапейскі звяз не мог праглынуць больш краін, чым ён праглынуў. Яны вельмі спяшаліся і палітызавалі працэс пашырэння, ён быў не настолькі неабходны эканамічна. У нейкім сэнсе Еўразвяз надарваўся і апынуўся ў крызісе. Ён не мог пайсці далей, чым ён пайшоў. Дай бог, каб ён пераадолеў сённяшні крызіс.
