Увечары 24 сакавіка ў Слуцку людзі ў цывільным затрымалі каардынатара Руху «За Свабоду» па Мінскай вобласці Віталя Амяльковіча. Яго абвінавачвалі ў закліку на несанкцыянаванае мерапрыемства (ч.1 23.34 КоАП) за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» малюнка і тэксту пра Дзень Волі. Суд аштрафаваў Амяльковіча на 15 базавых велічыняў.
Тэхніка была канфіскаваная пад час вобшуку 24 сакавіка для правядзення «даследаванняў з выкарыстаннем спецыяльных ведаў».
«Па канфіскаваных радыёэлектронных прыладах у той жа дзень была прызначаная экспертыза, правядзенне якой было даручана экспертам упраўлення камп’ютэрна-тэхнічнай і экспертыз электронных прылад галоўнага ўпраўлення тэхнічных экспертыз Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь», — адзначыў у заяве Амяльковіч.
З таго часу прайшло ўжо больш за месяц, і Амяльковіч лічыць, што гэтага часу для экспертызы цалкам дастаткова. Абласны каардынатар Руху «За Свабоду» запатрабаваў тэрмінова вярнуць тэхніку.
Рэчы, якія патрапілі ў рукі праваахоўных органаў, вярнуць даволі складана, пракаментаваў падзеі старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч. Ён нагадаў пра справы
«Трэба выкарыстоўваць любыя законныя метады, каб вярнуць незаконна без рашэння суда канфіскаванае. Усе разумныя тэрміны даўно мінулі», — дадаў Губарэвіч.
Акрамя таго, Амяльковіч абскардзіў парушэнні пры сваім затрыманні: фактычны час затрымання адрозніваўся ад адлюстраванага ў пратаколе на тры гадзіны. Актывіст Руху запатрабаваў прызнаць затрыманне «незаконным і несуразмерным» і даць прававую ацэнку дзеянням супрацоўнікам міліцыі, якія дапусцілі парушэнні пры афармленні пратаколу.
