Ліст прыйшоў да сябра Руху "За Свабоду" Алеся Кіркевіча.
"Піша, што ў асноўным чытае (проза беларускіх класікаў, якая ёсць у бібліятэцы Валадаркі), па магчымасці займаецца фізухай. Новы артыкул - 287 КК ("узброенае фармаванне") называе "фантазёрствам" следчых. Сціпла па-спартанску нічога асаблівага не просіць. Настрой баявы, у лісце шмат смайлаў. Усім вітанні - у прыватнасці Юру Меляшкевічу, Аляксею Янукевічу і іншым. Напрыканцы - "Жыве Вечна!"", - распавёў Алесь.



