Слонімцаў запрашалі сёння 1 траўня на плошчу Леніна, каб запатрабаваць поўнай адмены Дэкрэта № 3. Акцыя павінна была пачацца ў 10.00.
«З ранку з дому ў міліцыю забралі актывіста прафсаюза РЭП Міхаіла Сашко», — распавёў Алесь Масюк сайту Pyx.by.
Прадстаўнікі мясцовай дэмакратычнай кааліцыі прыйшлі на плошчу Леніна. Па словах Масюка, людзей там фактычна не было, болей міліцыі. Гэта было ў
«Мяне забіраюць у міліцыю на размову», — паведаміў Алесь Масюк. Яму гэта патлумачылі патрэбу ў тым, што ўчора ён быў папярэджаны пра недапушчальнасць несанкцыяваных мерапрыемстваў (за акцыю 30 красавіка, якая не адбылася).
На гэты момант актывіст Руху «За Свабоду» знаходзіцца ў пастарунку, ён быў азнаёмлены з пратаколам затрымання.
