«Мы будзем дабівацца замены часу акцыі на зручны нам, на 18.00 праз зварот у Мінгарвыканкам і суд. Калі будзе адмова і час застанецца нязручным, мы адклічам заяўку і заклічам далучацца да дазволенага ўладамі мітынга КХП БНФ, які тыя распачнуць у 18 у Кіеўскім скверу», — сказаў сайту Pyx.by адзін з заяўнікаў мерапрыемства, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрый Меляшкевіч.
Па ягоных словах, заяву ў суд аргкамам даручана падрыхтаваць Партыі БНФ. «Сустрэчы ў Мінгарвыканкаме дабіваемся ўжо зараз», — заключыў Меляшкевіч.
