«Я адвод два разы заяўляў суду, выклікаў на працэс начальніка міліцыі. Пазіцыянаваў сябе як сябра Руху За Свабоду», як праваабаронца. Прадставіў відэа, дзе мяне затрымліваюць. Там бачна, што мяне проста вядуць, а міліцыяынты заявілі пра непадпарадкаванне. Адзін сказаў, што я прысядаў, упіраўся», - сказаў сёння днем сайту Pyx.by Алесь Рамановіч.
Па ягоных словах, ягоны працэс так зацягнуўся, што тыя суды, якія павінны былі пачацца пасля, адсоўвалі, мянялі судзей. «Я даглядаю за братам-інвалідам 1 групы, пра што сказаў на працэсе», - дадаў Рамановіч пад час перапынку ў судзе.
Актывіст падкрэсліў, што ўзяў з сабой патрэбныя рэчы, бо не выключае арышт: пачку гарбаты, блок цыгарэтаў і іншыя дробязі.
Пра пакаранне – арышт 15 сутак і штраф 40 базавых – паведаміў сайту Pyx.by актывіст Руху «За Свабоду» Ігар Салавей.
«Тое што зараз адбываецца - гэта ўжо не расправа над актывістамі, гэта ўжо падобна на акцыю ўстрашэння для простага народа. Каб у людзей страх перамагаў над абурэннем палітыкай улады", - сказаў напярэдадні прысуду Алесь Рамановіч.
