
Адзін зь іх, абласны каардынатар Руху «За свабоду» Леанід Гаравы, расказаў:
Першая — каб зьмяніць гэтае рашэньне, склікаўшы дзеля распрацоўкі зьмен адмысловую камісію з прадстаўнікоў грамадзкасьці і ўладаў. Другая — каб вызначыць для масавых мерапрыемстваў месцы ў цэнтральнай частцы гораду, як патрабаваў Лукашэнка. І каб дазволы на мерапрыемствы выдаваліся паводле заяўнага прынцыпу, а не на падставе заключэньня платных дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі і службамі ЖКГ. Бо грамадзяне не павінны плаціць грошы за карыстаньне сваім канстытуцыйнам правам!»
Сустрэча ў гарвыканкаме адбылася 27 сакавіка, і
Што да спробаў дамагчыся зьменаў у рашэньне гарвыканкаму № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у г. Віцебску», то цягам апошніх гадоў актывісты рабілі іх неаднаразова. Былі і звароты ў суды, і ў пракуратуру, і ў міністэрствы, аднак адусюль прыходзілі адмовы. Маўляў, рашэньне прайшло юрыдычную экспэртызу, знаходзіцца на ўліку ў рэестры прававых актаў, а значыць, на думку чыноўнікаў, яно бездакорнае.
У такой сытуацыі, калі зьмяніць наяўнае рашэньне не атрымліваецца, застаецца дамагчыся, каб чыноўнікі выконвалі заданьне Аляксандра Лукашэнкі. На нарадзе 9 сакавіка ён даручыў міністру ўнутраных спраў Ігару Шуневічу вызначыць месцы ў цэнтральных частках гарадоў, дзе грамадзяне мелі бы магчымасьць вольна выказвацца аб існых праблемах.
БС
