25 сакавіка ў Віцебску прайшло несанкцыянаванае святкаванне Дня Волі, Жаляпаў выступаў на ім, а потым быў затрыманы.
Пра прысуд Жаляпаву паведаміў сябра Руху «За Свабоду» Аляксей Гаўруцікаў. Па ягоных словах, зранку міліцыя выгнала з залі суда людзей, якія прыйшлі падтрымаць затрыманых. «Паабяцалі, што затрымаюць і выгналі», - сказаў Гаўруцікаў.
Сябра Руху «За Свабоду» Вадзіма Бабіна на 7 сутак асудзілі ў Карэлічах. Як распавёў ягоны брат, міліцыянты сцвярджалі, што нехта наклеіў налепку з Пагоняй, і яны шукалі, хто гэта зрабіў. А Вадзім Бабін быццам бы адмовіўся належным чынам прад'явіць дакументы, калі яго пра гэта папрасілі.
