Вадзім перадаў перадачу каардынатару Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці Вадзіму Левон, які ў Карэлічах адбывае арышт у 7 сутак, і накіраваўся на аўтастанцыю.
«Мяне затрымалі, вязуць у РАУС. Будуць правяраць, ці не ў росшуку я», — паведаміў сайту Pyx.by Вадзім Бабін.
Пасля гэтага сувязь з актывістам перарвалася. У РАУС не адмаўляюць і не пацвярджаюць ягонае затрыманне.
