«Сведкамі на судзе выступілі міліцыянты. Яны заявілі, што мая прамова на маршы справакавала агрэсію натоўпу. Дзякавалі Богу, што ніхто не пацярпеў», — распавёў сайту Pyx.by Эдвард Дмухоўскі.
Ён назваў тое, што адбываецца масавымі рэпрэсіямі супраць дэмакратычных актывістаў. «Такое адчуванне, што нашыя ўлады святкуюць гадавіну 1937 года. Страшна чытаць навіны», — падкрэсліў ён перад прысудам.
Актывіст Руху «За Свабоду» лічыць, што рэжым перайшоў мяжу і не спыняцца не перад чым, каб захаваць уладу.
