Міліцыя правяла вобшукі дома ў бацькоў каардынатара Руху «За Свабоду» у Гродзенскай вобласці Вадзіма Левон. Сілавікі канфіскавалі дакументы і затрымалі самога Левон. Пазней ён быў затрыманы на 7 гадзінаў і вызвалены позна ноччу. Раней абласны каардынатар заявіў пра ціск і запужванні з боку КДБ.
Сёння ранкам да Вадзіма Левон прыехалі на працу супрацоўнікі міліцыі. Адзін з супрацоўнікаў заявіў, што ў адносінах да актывіста складзеныя адміністратыўныя пратаколы, адзін з іх па непадпарадкаванню міліцыі, і прынятае рашэнне даставіць яго ў суд.
«Пастанова пра дастаўку ў суд 23.03 у 12.00... выкліканы ў суд, у суд не з’явіўся, разгледзець справу ў ягоную адсутнасць не прадстаўляецца магчымым. У сувязі з гэтым, было прынята рашэнне падвергнуць асобу прыводу», — зачытаў пастанову Левон. Ён быў вельмі здзіўлены пастановай, бо пра суд яму нічога вядома не было.
Пасля гэтага абласнога каардынатара Руху завезлі ў суд. «Знайшлі двух хлапцоў, якія пацвердзілі, што бачылі, як Вадзім прыйшоў у 22.00 гадзіны у РАУС, ударыў міліцыянта, крычаў, лаяўся матам і сышоў дадому. Хаця нават па таймеры на відэа было бачна, што ён падняўся наверх у гадзіну, а сышоў дадому ў 2 гадзіны ночы», — распавёў актывіст Руху «За Свабоду» Максім Бабін.
Па ягоных словах, суддзя вырашыў пакараць Левон арыштам у 7 сутак: 3 сутак за «незаконны распаўсюд друкаванай прадукцыі» і 4 сутак за непадпарадкаванне міліцыі.
