Нагадаем, што Вадзім Левон заявіў пра ціск і запужванні з боку КДБ.
Вобшукі прайшлі ў Бярозаўцы і Бердаўцы, пры іх прысутнічала мае маці і бацька, распавёў сайту Pyx.by Вадзім Левон. Па ягоных словах, міліцыянты зацікавіліся паперамі, якія захоўваліся ў бацькоў дома ў Бердаўцы.
«Міліцыянты кажуць, што шукаюць супрацьзаконнае і будуць ізымаць», — адзначыў Левон.
Ён сам пад’ехаў у той момант, калі міліцыянты ўжо выносілі паперы з дома. У двары дома прысутнічалі як міліцыянты ў форме, так і ў цывільным. Левон арганізаваў некалькі анлайн-трансляцыяў.
Як патлумачыў міліцыянт, яны прыехалі, бо сусед паскардзіўся, што ў гэтым доме вараць самагон, а пад час «законнага агляду, з санкцыі пракурора» было знойдзена вось гэта «незразумелае што».
Міліцыянты некалькі разоў мянялі рашэнне наконт самога Левон. У выніку адзін з іх заявіў, што той абавязаны праехаць з ім у РАУС, бо «ёсць такі артыкул як супраціўленне законным патрабаванням міліцыі». «Па якіх прычынах вы мяне забіраеце ў раённы аддзел?» — запытаўся Левон. «Для высвятлення далейшых абставінаў, усталявання адкуль гэтая прадукцыя», — цьмяна адказаў міліцыянт.
Потым іншы міліцыянт сказаў, што абласнога каардынатара Руху забіраюць у РАУС для высвятлення асобы. Хаця, як падкрэсліў Левон, «я магу паказаць пашпарт».
Пад час канфіскацыі дакументаў панятых не было.
На дадзены момант тэлефон Левон не доступны. Ён знаходзіцца ў Наваградскім РАУС.
