У адсутнасць дома каардынатара Руху «За Свабоду» ў Віцебскай вобласці Леаніда Гаравога з кватэры знікла дачка, была канфіскаваная тэхніка,.
«У РАУС мне адмовіліся паведаміць, дзе знаходзіцца мая дачка, чаму яна затрыманая, таму я пакінуў заяву пра выкраданне. Яно магло адбыцца з 14.30 да 18.30, пакуль нас з жонкай не было», — сказаў сайту Pyx.by Леанід Гаравы.
Па ягоных словах, ён падаў заяву ў 19.15, яна была зарэгістравана за нумарам № 820.
Гаравы падкрэсліў, што дачка хварэе. Таксама ён нагадаў, што невядомыя вынеслі з кватэры яшчэ і тэхніку.
