Збор удзельнікаў прызначаны на 12.00 на скрыжаванні пр-та Машэрава і Бульвара Касманаўтаў (прып. Машэрава ў бок ЦУМа). Далей шэсце пройдзе па пешаходнай вуліцы Савецкая, затым па вул. Будзёнага да плошчы Свабоды, дзе адбудзецца мітынг. Заканчэнне мерапрыемства у 15.00.
Для падрыхтоўкі і правядзення акцыі ў Брэсце створаны арганізацыйны камітэт па святкаванні Дня Волі. У склад камітэта ўвайшлі прадстаўнікі абласных структур Руху «За Свабоду», партый БНФ, БСДП, АГП, незалежных прафсаюзаў, шэрагу грамадскіх арганізацый і ўстаноў.
«Заклікаю ўсіх жыхароў Брэцкай вобласці, каму неабыякава, як будзем жыць мы і нашыя дзеці, прыехаць у суботу у Брэст на дазволены мітынг і шэсце. Давайце разам пакажам, што жыхары рэгіёнаў вельмі занепакоеныя лёсам нашай Радзімы!» — заявіў каардынатар Руху «За Свабоду» ў Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч.
Ён адзначыў, што ўжо прайшло першае паседжанне аргкамітэта акцыі, на якім удзельнікі абмеркавалі дэталі правядзення акцыі.
Мэтамі мерапрыемства з’яўляецца адзначэнне ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі (Дзень Волі), а таксама абмеркаванне і выказванне грамадзянамі свайго стаўлення да бягучых праблемаў эканамічнага і палітычнага жыцця Беларусі.
«Мы хочам годна адзначыць
