

Аргкам зацвердзіў наступны сцэнарый: збор удзельнікаў у
«Улічваючы негатыўны досвед падзеяў 2010 году, любыя адхіленні ад гэтага сцэнару, у тым ліку працяг руху і выхад на плошчу Незалежнасці, з’яўляюцца небяспечнымі і безадказнымі», — заявілі аўтары заявы.
Аргкам заклікаў праваахоўныя органы «выканаць свой асноўны абавязак — забяспечыць канстытуцыйнае права грамадзянаў на правядзенне мірнай акцыі і не перашкаджаць правядзенню мірнага мерапрыемства». Таксама палітыкі звярнуліся да ўдзельнікаў акцыі, якіх папрасілі у выпадку перакрыцця руху не набліжацца да супрацоўнікаў міліцыі і не ўступаць з імі у сутыкненні.
У аргкамітэт уваходзяць Партыя БХД, АГП, БНФ, Рух «За свабоду», Рух салідарнасці «Разам». Заява была падпісаная ўсімі суб’ектамі камітэту. Ад Руху «За Свабоду» дакумент падпісаў намеснік старшыні Руху Юрый Меляшкевіч. Прадстаўнік Руху салідарнасці «Разам» падпісаў заяву з заўвагай.
