«Прынеслі павестку ў Лідскі РАУС. Вызываюць на 21 сакавіка. Мяркую, будуць садзіць на суткі», — адзначыў Ашурак.
«Вам трэба з’явіцца 21 сакавіка в 11.00 ў каб. № 11 Лідскага РАУС да нам. начальніка аддзела аховы правапарадку маёру Аляксею Бердніку для азнаямлення з матэрыялам праверкі і складання ў адносінах вас адміністрацыйнага пратаколу», — сказана ў позве.
«Участковы паказаў мне фота з Марша Абураных беларусаў 17 лютага», — сказаў Ашурак сайту Pyx.by.
Ён лічыць выклік у міліцыю спробай ізаляваць яго напярэдадні Дня Волі. «Але мяне так запалохаць не ўдасца», — падкрэсліў актывіст Руху.

