Супрун быў удзельнікам антысавецкага падполля ў 1946—1947 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі (арганізацыя «Чайка»), паэтам, краязнаўцам і археолагам.
Сёлета 10 сакавіка Васілю Супруну споўнілася б 90 гадоў, распавёў сайту Pyx.by сябра Руху "За Свабоду" Алесь Місюк.
Землякі Васіля Супруна ўсклалі кветкі на яго магілу і магілу жонкі Клаўдзіі Супрун. Масюк прыгадаў цікавыя сустрэчы са сваім знакамітым старэйшым сябрам, яго ўспаміны пра “Чайку” і сталінскія лагеры.


