Пра тэрмін прысуду паведаміў сайту Pyx.by каардынатар Руху «За Свабоду» у Оршы Юрый Нагорны.
«Андрэй Юркоў атрымаў 2 сутак, як і іншыя ўдзельнікі акцыі з аднолькавай фармулёўкай: парушэнні заканадаўства пра масавыя мерапрыемствы», - распавёў сайту Pyx.by грамадскі актывіст Віктар Міхасёў.
Па словах назіральнікаў, Андрэй ставіўся да суду з гумарам. На пытанне суддзі, чаму ён хадзіў са сцягам, сказаў, што заўсёды з ім ходзіць.
Міхасёў адзначыў, што ўсім абвінавачаным давалі розныя пакаранні: ад штрафаў да 14 сутак арышту.
