Творчая сустрэча пройдзе 10 сакавіка ў 19.00 у кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33, Мінск).
«Андрэй Курэйчык з'яўляецца адным з найбольш заўважных сучасных рэжысёраў Беларусі. Таму гэта рэальная магчымасць для пашырэння ведаў для маладых прыхільнікаў яго творчасці на сустрэчы, якую арганізуе Моладзь Руху «За Свабоду»», - сказаў намеснік старшыні Руху «За Свабоду» і каардынатар моладзевага крыла Руху Кірыл Стаселька.
Па ягоных словах, на сустрэчы запланаваны прагляд новай стужкі «Партызан-фільм» Андрэя Курэйчыка, пасля чаго будзе абмеркаванне фільма і нязмушаная размова з рэжысёрам, пад час якой удзельнікі змогуць задаць пытанні творцу.
Моладзь Руху «За Свабоду» плануе рэгулярна ладзіць падобныя кінапрагляды з вядомымі кінарэжысёрамі ў межах кінаклубу.

