За арганізацыю музычнага фэста у гонар Яна Чачота ў Баранавічах прэміяй Віктара Сырыцы была уганараваная Галіна Ярашэвіч з Баранавічаў.
Старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч выступіў перад Радай з дакладам пра бягучую сітуацыю ў краіне і арганізацыі. У прыватнасці, сябры кіруючага органа арганізацыі абмеркавалі заяву аб выхадзе сябра Рады Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца.
У сваю чаргу каардынатар Руху «За Свабоду» ў Віцебскай вобласці Леанід Гаравы распавёў пра стварэнне Рады дэмакратычных арганізацый і неабыякавых грамадзян Віцебшчыны, куды увайшлі прадстаўнікі пяці партыяў і арганізацый, а таксама двое жыхароў рэгіёну.
Рада зацвердзіла вынікі сходу моладзевай камісіі і склад яе Рады. Акрамя таго, з заўвагамі і ўдакладненнямі было прынятае палажэнне «Аб дзейнасці рэгіянальных структураў».
Пасля пасяджэння сябры Рады наведалі лагер абаронцаў Курапатаў.
