«Я чакаў, што будзе як на ўсіх папярэдніх акцыях —
Па ягоных словах, «Гомель падняўся», праблема не пакінула гомельцаў абыякавымі. «Калі дэкрэт не адменяць, на наступную акцыю выйдуць яшчэ больш народу», — лічыць рухаўскі каардынатар.
Акцыя прайшла ў Гомелі 19 лютага. «Было шмат людзей, якія трымалі плакаты „Я не дармаед“. Усё пачалося ад плошчы Паўстання (з танкам), дзе было ля 1000 чалавек, потым падышлі з кірмашу і пайшлі да помніка Леніна. Калона расцягнулася на ўсю вуліцу Савецкую», — апісаў Атрошчанка.
Па ягоных словах, ён не заўважыў па дарозе ніводнага супрацоўніка міліцыі акрамя ДАІ.
