«Моладзь Руху выступіла арганізатарам пейнтбольнага турніру паміж моладзевымі арганізацыямі правацэнтрыстаў. Мы спадзяёмся, што гэты турнір стане традыйным і плануем у далейшым запрашаць на яго і другія партнёрскія моладзевыя арганізацыі», — сказаў адзін з арганізатараў спаборніцтва, намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Кірыл Стаселька.
Гульня пад Мінскам агулам цягнулася ля пяці гадзінаў. Удзельнічалі тры каманды — Моладзі Руху «За Свабоду», Моладзі АГП і Маладых хрысціянскіх дэмакратаў. У выніку ў турніры перамагла каманда Руху «За Свабоду».
«Мерапрыемствы падобнага кшталту спрыяюць супольнай працы», — дадаў Стаселька. Ён падкрэсліў, што пасля турніру ўдзельнікі абмеркавалі далейшыя магчымыя супольныя дзеянні паміж моладзевымі арганізацыямі правацэнтрыстаў.









