Падрабязней кажа стыпендыст 2012-2013 гадоў Сяргей Магонаў:
– Гэтая праграма для беларусаў перадусім можа быць карысная ў плане пераняцця польскага досведу, перш за ўсё польскага досведу трансфармацыі грамадства і строю дзяржавы, то бок пераходу ад камуністычнага строю дзяржавы да дэмакратычнага. Польшча сама праходзіла гэта некалькі гадоў таму.
Яшчэ жывыя тыя людзі, і працуюць яшчэ тыя, якія самі ажыццяўлялі гэтыя перамены.
Сярод гасцей мерапрыемства быў прадстаўнік Генеральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Берасці і кіраўнік агецтва “Тваё заўтра”, сябра Рады Руху "За Свабоду" Іна Кулей.
Яны расказалі пра іншыя адукацыйныя праграмы, якія даюць магчымасць беларусам вучыцца і пераймаць досвед у еўрапейскіх ВНУ.
Мікола Ляшкевіч
