«Сустрэча з дэпутатам у межах грамадскай прыёмная прайшла жыва. Ганна Канапацкая была фактычна загружаная ўвесь час, прыёмная не пуставала. А гэта кажа пра наяўнасць праблемаў у сферы адукацыі і даверу да дэпутата», — сказаў сайту Pyx.by Янчурэвіч.
Сябра Рады Руху «За Свабоду» распавёў, што наведвальнікі ўздымалі праблемы кантрактнай сістэмы, абароны настаўнікаў, беларускай мовы ў сістэме адукацыі.
«Праца грамадскіх прыёмных — гэта добрая ініцыятыва, якая дазваляе весці наўпроставую камунікацыю з грамадскасцю, пачуць праблемы і працаваць па іх вырашэнні. А таксама стварыць базу для аналізу і падрыхтоўкі законатворчых ініцыятываў», — заключыў Віктар Янчурэвіч.
-


