Аўтары распавядаюць пра скандал, які ўзнік пасля будаўніцтва новай крамы «Рублёўскі» на перакрыжаванні вуліцаў Валгаградскай і Луцкай у Брэсце.
«Участак, на якім стаіць „Рублёўскі“ Аляксандр Лукашэнка прадставіў у якасці падтрымкі аднаму з прадпрыемстваў, якія належаць Беларускаму фізкультурна-аздараўляльнаму спартоваму прадпрыемству. А менавіта, УП „Дынама-Цэнтр“. Участак дастаўся спартсменам без удзелу ў аўкцыёне, г.зн. бясплатна, яны былі вызваленыя ад аплаты арэнды за гэтую зямлю», — сказана ў рэпартажы.
«У сваёй дакладной запісцы, кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Кабякоў дакладваў Лукашэнку са спасылкай на ліст фізкультурнага таварыства „Дынама“, пра тое, што „Дынама“ меркавала атрымаць прыбытак з кожнага аб’екта прыкладна па 100 тысяч даляраў», — адзначыў Дзяніс Турчаняк.
Па ягоных словах, Кабякоў чамусьці «не стаў называць рэальную цану, за якую дзяржава само магло прадаць з аўкцыёну небудзь участак, альбо права яго арэнды, а з выручаных грошай вылучыць спартсменам 100 тысяч даляраў, на якія яны і разлічвалі».
Сябра Рады Руху адзначыў, што у выпадку з крамай «Рублёўскі» «дынамаўцы» выкарысталі зямельны ўчастак у інтарэсах трэцяй асобы.
«Сэнс прадастаўлення ўчастка для падтрымкі спорту цалкам страчаны», — падкрэсліў Турчаняк.
«Дынама-цэнтр» назаўсёды пазбавіўся правоў на гэты зямельны ўчастак, адзначыў Сяргей Пятрухін і запытаўся: Чаму гарадскія ўлады пры гэтым не правялі аўкцыён?
