Па словах Меляшкевіча, на аргкам акрамя яго сабраліся прадстаўнікі Партыі БНФ, БХД, Рух салідарнасці «Разам», які прадстаўляў і кангрэс дэмсілаў Мікалая Статкевіча, і цэху творчых асобаў.
«Мы прынялі рашэнне пра пашырэнне складу аргкаму. Акрамя таго, размаўлялі пра пра маршрут: мы зрабілі ўсё, каб заяўка з маршрутам шэсця ў цэнтр Мінска была падтрыманая, але адкрытым застаецца пытанне дзеянняў, калі такі варыянт не будзе падтрыманы ўладамі», — адзначыў намеснік старшыні Руху.
Лозунг «Разам — за незалежнасць!» будзе асноўным у гэтым годзе, сацыяльную тэму закране «Не народ для ўраду, а ўрад для народу», акрамя таго аргкам прапанаваў лічыць акцыю своеасаблівай рэпетыцыяй святкавання
