«Мясцовыя жыхары падтрымліваюць, адчыняюць дзверы. Часам толькі перапытваюць, ці не расстраляюць за гэты подпіс», — распавёў сайту Pyx.by Меляшкевіч.
Па ягоных словах, людзі скардзяцца на тое, што плаціць збор няма чым, яны засталіся з гэтай праблемай сам-на-сам, затое дзяржава марнуе грошы на ўтрыманне арміі чыноўнікаў. У сваю чаргу намеснік старшыні Руху распавядаў пра кампанію Руху супраць Дэкрэту № 3.
За два вечара ўдалося сабраць ля 100 подпісаў. Юрый Меляшкевіч плануе працягнуць збор подпісаў.

