«Асноўная мэта намінацыі — выявіць грамадскіх лідэраў, якія на грамадскіх пачатках зрабілі наш горад больш утульным, правялі мерапрыемствы, якія сталі падзеямі для Магілёва», — адзначаюць арганізатары.
На атрыманне прэміі «Асоба году» прэтэндуюць восем магілёўцаў, на «Падзею года» — пяць падзеяў.
«Іх адбіралі сярод тых магілёўцаў, пра якіх пісалі ў 2016 годзе больш, пра якіх больш гаварылі», — распавёў сайту Pyx.by сябра «Грамадскага магістрата», каардынатар Руху «За Свабоду» ў Магілёўскай вобласці Алесь Сілкоў.
Па ягоных словах, галасаванне складаецца з некалькіх частак, у прыватнасці, з т.зв. «народнага» і экспертнага. Потым вынікі суміруюцца.
Зараз «народнае галасаванне» ідзе на сайце 6TV.by.
