Новости Новости Беларуси

Решится ли руководство Слуцка провести «круглый стол» по Слуцкому восстанию?

Решится ли руководство Слуцка провести «круглый стол» по Слуцкому восстанию?

3186 просмотров Слуцк
Руководству Слуцка не дают забыть об отсутствии памятника участникам Слуцкого вооруженного восстания и чествовании памяти слуцких повстанцев.
Спачатку грамадскія актывісты Слуцка, у прыватнасці каардынатар Руху "За Свабоду" ў Мінскай вобласці Віталь Амяльковіч, ініцыявалі зварот па перайменаванні вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў, а зараз да праблемы ўшанавання памяці Слуцкага збройнага чыну падключыліся і іншыя ініцыятыўныя людзі.
З лістапада па студзень сябры Рады Руху « За свабоду» Аліна Нагорная і Алесь Лагвінец разам з актывістамі ініцыятыўнай групы «Дзея» збіраюць подпісы ў Слуцку за ўсталяванне помніка ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну.
Ініцыятарка збору подпісаў за ўсталяванне помніка Аліна Нагорная 25 студзеня накіравала зварот ў Слуцкі райвыканкам з просьбай правесці «круглы стол», прысвечаны Слуцкаму збройнаму чыну. Таксама грамадская актывістка звярнулася ў слуцкую раённую бібліятэку з просьбай у лютым даць бясплатна памяшканне для гэтага мерапрыемства, якое павінна складацца з прагляду фільма «40 дзён сялянскай рэспублікі», абмеркавання значэння гэтай падзеі ў гісторыі нашай краіны з улікам тых падзей, якія адбываюцца вакол нашай краіны зараз.
Плануецца запрасіць на мерапрыемства кіраўніцтва райвыканкаму, вядомых грамадскіх дзеячаў, гісторыкаў.
Зараз грамадская актывістка чакае адказу на свой зварот і разам з сябрамі «Руху за свабоду» і Алесем Лагвінцом працягвае збіраць подпісы пад калектыўным зваротам па ўсталяванню ў Слуцку помніка слуцкім паўстанцам.

«Кіраўніцтву Слуцка будзе няпроста адмахнуцца ад гэтай тэмы, — выказала сваю думку актывістка. — У наш час, калі слова «незалежнасць» набыло новае гучанне, менавіта Слуцкае паўстанне з’яўляецца пераканаўчай падзеяй на шляху змагання за незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі і важкі аргумент у абарону суверэнітэту нашай краіны».
Да таго ж праз 3 гады будзе адзначацца 100-годдзе гэтай гістарычнай падзеі, а ў Слуцку да гэтага часу пра яе няма ніводнага памятнага знаку.
Таксама Аліна Нагорная праінфармавала, што 27 студзеня сябры ініцыятыўнай групы «Дзея» арганізуюць прагляд кінафільма «40 дзён сялянскай рэспублікі» і сустрэчу з гісторыкам Нінай Стужынскай у Мінску і запрашаюць зацікаўленых грамадзян паўдзельнічаць у мерапрыемстве. Яно адбудзецца ў офісе «Арт-сядзібы» (пр-т Незалежнасці,58, офіс 430) з 18 да 20 гадзін.
Алесь Лагвінец, які разам з Нагорнай актыўна ўдзельнічае ў зборы подпісаў за ўсталяванне помніку Слуцкім паўстанцам, паведаміў, што ў самім Слуцку ўжо сабраны каля 1000 подпісаў за помнік, таксама ствараецца грамадскі камітэт з вядомых беларусаў, каб разам паспрыяць станоўчаму рашэнню ўладаў.
«Культурная і палітычная спадчына гэтай велічнай акцыі — моцны гістарычны і ідэалагічны падмурак сучаснай незалежнай Беларусі. Сёння, ва ўмовах сур’ёзных знешніх выклікаў, гісторыя Слуцкага збройнага чыну — важкі аргумент на карысць суверэнітэту і дзяржаўніцкай традыцыі нашай краіны. Даўно надышоў час для перагляду нашай гістарычнай спадчыны, удзячных і справядлівых ацэнак мінулага. Вельмі спадзяемся, што ўлады ўрэшце гэта зразумеюць і пойдуць насустрач патрыятычнай прапанове грамадзянаў», — падкрэсіліў Алесь Лагвінец.
Зінаіда Цімошак

Источник: novychas.by

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости