Па рашэнні аргкамітэту, мерапрыемства пройдзе 15 сакавіка у Дзень Канстытуцыі, калі была прынятая ў 1994 годзе Канстытуцыя Беларусі, распавёў сайту Pyx.by Меляшкевіч.
Час пачатку 17.30. Месца збора будзе абвешчана ў наступны панядзелак.
«Марш недармаедаў пройдзе традыцыйным маршрутам», — адзначыў намеснік старшыні Руху.
Ён дадаў, што ў канцы маршруту будуць усталяваныя спецыяльныя сметніцы, у якія удзельнікам акцыі будзе прапанавана выкінуць паведамленні пра неабходнасць аплаты збору.
«Арганізатары прапануюць людзям, прызнаным дармаедамі, абскарджваць пастановы, зацягваць працэс і не плаціць», — падкрэсліў Меляшкевіч.
Ён назваў дэкрэт несправядлівым і абсурдным і нагадаў, што беларусам, прызнаным дзяржавай дармаедамі, давядзецца два разы ў гэтым годзе аплаціць збор.
Нагадаем, Рух «За Свабоду» распачаў кампанію ў падтрымку жыхароў Беларусі, абвешчаных дзяржавай «дармаедамі».
