«Дэкрэт № 3 — гэта нонсэнс, нідзе ў Еўропе няма падобных мераў, якія прымяняюць да беспрацоўных. Беларускія ўлады ўсё не могуць прызнаць, што адсутнасць работы — не віна, а бяда чалавека, а фрылансер па сутнасці нічога не вінаваты дзяржаве, бо выплачвае, напрыклад, ПДВ», — пракаментаваў кампанію старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч.
Ён нагадаў, што нядаўна прыняты дэкрэт № 1, у прыватнасці, пагоршыў умовы шмат для якіх бацькоў, бо, каб не лічыцца дармаедамі іх дзеці не павінны наведваць дашкольных установаў. Акрамя таго, ёсць ускладненні і для тых беспрацоўных, якія стаяць на ўліку.
«Мы гатовыя дапамагчы тым, хто гатовы пазмагацца з дзяржавай і давесці справу да Камітэта па правах чалавека», — дадаў Губарэвіч.
Юрысты Руху «За Свабоду» гатовыя дапамагчы ў падрыхтоўцы скаргі ў падаткавую і пракуратуру, а таксама прайсці ўсе судовыя інстанцыі, а таксама ў Камітэт па правах чалавека.
Жадаючыя атрымаць дапамогу могуць звяртацца па тэлефоне +375447734590 ці на электронную пошту www.mff.by@gmail.com.
