<
«Калі пачынаеш размаўляць з людзьмі на іншыя тэмы, то чалавек часцяком сам пераходзіць на палітыку. У нас шмат людзей, якія прыйшлі да нас на культурніцкія тэмы, а потым зацікавіліся палітыкай, працавалі з намі на выбарах», — адзначыў Леван.
Ён заклікаў не судзіць апазіцыйных дэпутатаў па трох месяцах працы.
«Тры месяцы як гэтыя дэпутаты (Ганна Канапацкая і Алена Анісім) прызначаныя ці выбраныя — гэта ўжо не мае значэння — але мы паглядзім працу Ганны Канапацкай праз чатыры гады», — прапанаваў Леван.
Ён нагадаў, што створаная правацэнтрысцкая кааліцыя, вядзецца праца ў межах Асамблеі народных прадстаўнікоў. «Канапацкая кажа: «Працуйце, рабіце законапраекты, я буду іх прасоўваць. Гэта хаця б нейкі рычажок, якім мы можам пакарыстацца», — лічыць Леван.
Каардынатар Руху «За Свабоду» ў Гродзенскай вобласці адзначыў, што ўлады толькі робяць выгляд, што хочуць мяняцца. «У бліжэйшы час будзе горш, горш 100%. Мо, варта было б паслухаць апазіцыю. Але ўлада не зможа паказаць людзям, што яны слухаюць апазіцыю», — заключыў Леван.
