Адкрыў паседжанне старшыня Руху «За Свабоду» Юрый Губарэвіч, які адзначыў, што моладзь — гэта рухавік пераменаў, і пажадаў удзельнікам плённай працы і ўмення дамаўляцца і працаваць разам.
Акрамя таго перад актывістамі Руху выступілі прадстаўнікі партнёрскіх арганізацыяў — Моладзі БНФ і «Маладых дэмакратаў».
Раду з пяці чалавек ўдзельнікі сходу абралі на рэйтынгавым галасаванні. У яе ўвайшлі намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Кірыл Стаселька, каардынатар Руху ў Гродзенскай вобласці Вадзім Леван, а таксама сябры арганізацыі Вікторыя Таболіч, Аліна Герашчанка, Аляксей Клюшнічэнка.
Удзельнікі зацвердзілі палажэнне, у адпаведнасці з якім рада абіраецца на адзін год.
16 студзеня пройдзе першая Рада Моладзі Руху, якая зацвердзіць накірункі працы камісіі.
Усе прынятыя на сходзе рашэнні ўступяць у дзеянне пасля зацвяржэння вынікаў Радай Руху «За Свабоду».
