«У двары дома 112 Убарэвіча Упраўленне капітальнага будаўніцтва Заводскага раёну Мінска плануе збудаваць
Па ягоных словах, за два дні — 29 і 30 снежня — былі вырубленыя 12 дрэваў. Абодва дні жыхары выходзілі на абарону двара.
«Супрацоўнікі УКБ заявілі, што да 3 студзеня больш піліць дрэвы не будуць. Жыхары праводзяць збор подпісаў пад зваротам у камітэт архітэктуры і другія інстанцыі, магчыма, адміністрацыю прэзідэнта. 4 студзеня яны плануюць ісці да кіраўніка камітэта на прыём», — распавёў Янчурэвіч.
Па ягоных словах, жыхары патрабуюць захаваць двор, змясціць будаўніцтва новага дома, каб каб гэты двор быў агульным для ўсіх дамоў.
«Абурэнне мясцовых жыхароў — справядлівае. Новабудова абсалютна не ўлічвае інтарэс насельніцтва. Задачы праекта — стварыць умовы максімальнай рынкавай выгоды ад продажу кватэраў, і добраўладкаванне тэрыторыі запланаванае такім чынам, каб забяспечыць патрэбы навасёлаў. А іншыя застануцца без дваравой тэрыторыі», — заключыў Янчурэвіч.
