«Мне давялося пазбавіцца пэўнай маёмасьці, дакладней, прадаць аўтамабіль, каб адчыніць гэтую краму. І, дзякуй Богу, я бачу вялікую цікаўнасьць гараджанаў, якія радуюцца, і кажуць, маўляў, вось, нарэшце, гэта ў нас зьявілася і ня трэба ў Менск ехаць. Ну і калі нават казаць пра практычны бок справы, то мы і цэны імкнёмся рабіць меншымі за менскія. У нас, усё ж, правінцыя, і ўзровень даходаў у людзей меншы», — кажа Юры Казакевіч.
Крама «Росквіт» у Баранавічах прапануе і бел-чырвона-белыя сьцяжкі
У размове з журналістамі, гаспадар крамы кажа, што яго ня варта называць бізнэсоўцам, бо для яго адкрыцьцё нацыянальнай крамы — гэта ня бізнэс, а справа гонару:
«У гэтай справе на першае месца стаўлю ідэйны, маральна-этычны, грамадзка-палітычны складнік. Але не камэрцыйны. Менавіта таму ў нас вельмі нізкая нацэнка. Гэта, канешне, можа скончыцца тым, што мы ня зможам гандляваць доўга, але мы паспрабуем праз
Галоўнае, што мы бачым вялікую падтрымку ад гараджан, ад незнаёмых зусім людзей. Не ад актывістаў нейкіх грамадзкіх рухаў. Ідэя нашай, беларускай, сьвядомасьці знаходзіць водгук у сэрцах самых розных пакаленьняў, і мы радуемся нашай працы», — кажа Юры Казакевіч.
Прадавачка Данута Васілюк кажа, што для яе за гонар працаваць у краме
Прадавачка Данута Васілюк кажа, што для яе за гонар працаваць у краме з нацыянальнай прадукцыяй:
«Часта падыходзяць людзі і дзякуюць, што, маўляў, як клясна, што мы ў Баранавічах адчынілі такую краму. Купляюць сьцяжкі на прысосках у аўтамабілі, саколкі, кубкі, кепкі... У першы ж дзень, як адчыніліся, заходзілі па сувэніры нават госьці з Амэрыкі...»
Данута Васілюк сама апранутая ў вышыванку, і кажа, што ёй вельмі прыемна «працаваць у краме пад абаронаю бел-чырвона-белых сьцягоў».
Гандляры нацыянальнай сымболікай кажуць, што попытам карыстаюцца кубкі і саколкі

У падарунак да набытага наведнікам крамы прапануюць налепкі
