Гэтым разам будуць судзіць грамадскіх актывістаў з Лідчыны. Позвы ў Лідскі раённы суд атрымалі на 21 снежня каардынатар Руху "За Свабоду" ў Гродзенскай вобласці Вадзім Лявон і актывіст арганізацыі Вітольд Ашурак.
Па словах апошняга, беларускія патрыёты чарговы раз паўстануць перад судом за тое, што любяць Беларусь і шануюць яе герояў – паўстанцаў 1863 года.
– Безумоўна, будзе судовае паседжанне, на якім чарговы раз беларусаў пакараюць за тое, што яны шануюць памяць беларускіх герояў. Нас абвінавацяць у тым, што мы карыстаемся беларускай сімволікай. Вось такія мы злачынцы.
Разгляд справы за несанкцыянаваны ўдзел у масавым мерапрыемстве ў Свіслачы назначаны на адзін час.
Андрэй Панямонаў
