Адкрылася паседжанне з дакладу старшыні арганізацыі Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча пра сітуацыю ў краіне і стан спраў у арганізацыі.
Адным з першых пытанняў Рада разгледзіла прыняцце новых сябраў у склад арганізацыі. 41 чалавек з Мінску, Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай вобласці папоўнілі спісы Руху «За Свабоду».
На парадку дня стаяла прыняццё некалькіх заяваў і палажэнняў.
Рух «За Свабоду» сур’ёзна занепакоены інфармацыяй пра магчымае істотнае скарачэнне вяшчання тэлеканалу «Белсат» і пераводзе яго на рускую мову, сказана ў заяве.
Рашэннем Рады Руху «За Свабоду» заснаваная прэмія імя Віктара Сырыцы у памяць пра выбітнага дзеяча нацыянальна-дэмакратычнага руху Беларусі. Ёй будуць уганароўвацца аўтары найлепшых рэгіянальных ініцыятываў па папулярызацыі беларушчыны.
Для ўрэгулявання канфліктных сітуацый паміж сябрамі арганізацыі была створаная камісія з ліку сябраў Рады Руху «За Свабоду», якая зоймецца распрацоўкай палажэння аб этыцы.
Па рашэнні Рады Руху, Рада моладзевай камісіі (Моладзі Руху) спыніла сваю дзейнасць. Створаны аргкамітэт, які распачаў падрыхтоўку да новага з'езду.
