«Рухавік» прайшоў 14 снежня ў Мінску. Удзельнікі павінны былі за 5 хвілінаў прадставіцца і здзівіць публіку сваёй творчасцю. У конкурсе ўдзельнічалі беларускія і ўкраінскія маладыя паэты, якія чыталі вершы на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах і змагаліся за грашовы прыз і арганізацыю сольнага выступу.
«Запрасілі ў журы, было вельмі цікава нязвыкла. Кожны паэт адрозніваўся ад свайго папярэдніка стылем выступаў, вершамі», - распавёў сайту Pyx.by Кірыл Стаселька.
Ён адзначыў, што адзнакі, якія ён даў «асобам, якія перамаглі, супалі з выніковым галасаваннем журы».
У кафе «Грай», па словах Стаселькі, сабраліся 12 фіналістаў, а першапачаткова было 150 заявак ад маладых паэтаў.

У выніку першае месца заняў Аляксандр Ткачынскі з Украіны, другое – Павел Горбач, трэцяе падзялілі Цётушка Дзі і Дзіяна Дабрадзея.
